︎    



План:
Націсніце на абраную секцыю:


Нумар секцыі:

# 8

Назва:

Швы сацыяльнай рашоткі

Тэгі:
бінарны код  Вопыт Юнга  дзвюхшчылінны вопыт  Дзяржава імкнецца да аднаго – індывід да двух  Зоны выцяснення  квір-швы  круізінг у туалетах  падваенне  сацыяльная рашотка  Свабода для ўсіх! свабода слова  сеткі салідарнасці  супраціў гегемоніі  цяплічныя ўмовы  швы свабоды              
 
Працэсы / шчыліна:
Назва працэсаў:

Выцясненне // Салідарнасць

Шчыліна:

Дзвюхшчылінны вопыт 

Колер:
Нумар колеру:

#ffffff

R, G, B:

255, 255, 255


План секцыі: 
Спіс твораў:
A: слайдшоу “ST()RE #15: Greenhause Conditions
B: інсталяцыя “Зоны выцяснення”
C: скульптурны аб'ект “Труна Малевіча, працятага сярпом”
D: аб'ект “Швы: Свабода для ўсіх!”
Е: дзве вертыкальныя шчыліны




A :
Слайд-шоў

ST()RE #15: Greenhause Conditions

З цыклу ST()RE
2019
8’20”


Падвойнае слайдшоў было створана ў 2019 годзе да пачатку пандэміі, вайны і іншых катастроф (тады праект прадказальна называўся "Цяплічнымі ўмовамі"), а таксама да з'яўлення першай студыі мастака. Майстэрняй тады з'яўляўся кампутар, і слайдшоў фіксуе працэсы і пошукі, архівы і выявы, створаныя ў "цяплічных умовах".

 B:

Інсталяцыя

Зоны выцяснення

З цыклу "Зоны выцяснення"
2024

У Мінску мужчыны знаёмяцца адзін з адным у грамадскіх прыбіральнях, пакідаючы запісы на сценах. Але з-за цэнзуры і татальнай стэрыльнасці публічнай прасторы надпісы са сценах хутка змываліся службамі ўборкі, і мужчыны пачалі пісаць і маляваць свае пасланні на швах паміж пліткай. Гэта прыклад як архіва бруднага слэнга, так і выявы сацыяльнай рашоткі.
C:
Скульптурны аб'ект

Труна Малевіча, працятага сярпом

З цыклу Страх кастрацыі
2024


Праз мадэль труны, у якой быў пахаваны Казімір Малевіч праходзіць мадэль сярпа. Тут таксама гэта выява шчыліны/разрэзу ў выглядзе савецкага тэрору, які паўплываў трагічна на лёс Малевіча і яго спадчыны.

Ідэя, мадэляванне: Сяргей Шабохін. Мадэляванне і 3D друк: Раман Шабохін


D:
Аб'ект

Швы: Свабода для ўсіх!

З цыклу Страх кастрацыі
2016


Да бел-чырвона-белага сцяга з другога боку з дапамогай рознакаляровых нітак прышыты шасціколерны вясёлкавы сцяг ЛГБТК+ руху. Гэтая праца з'яўляецца маніфестам таго, што барацьба за свабоды ўключае свабоды для ўсіх. Каляровыя швы праступаюць на сцягу як неаддзельны пастулат. Гэта адзіная праца ўнутры інсталяцыі, якая ўключае яркія колеры.

На выставе прадстаўлена чорна-белая версія фатаграфіі
E:
Шчыліна

Дзве вертыкальныя шчыліны.





Фота: