БЕЛ:
План:
Націсніце на абраную секцыю:
Нумар секцыі:
# 3
Назва:
Мяжа адчужэння
Тэгі:
Працэсы / шчыліны:
Назва працэсаў:
Парушэнне // Прарыў
Шчыліны:
Раны
Парушэнне // Прарыў
Шчыліны:Раны
Колер:
Нумар колеру:
#444444
R, G, B:68, 68, 68
План секцыі:
Спіс твораў:
A: слайдшоу Border-Gap і відэа “Парушэнне межаў біяўлады”
B: скульптурны аб'ект “Зладзейскія манеты”
C: фота “Палатно прарэзанае Картай Паляка”
D: палатно “Стратэгічнае калена (прысвячэнне рэйкавым партызанам)”
E: палатно “Барацьба з памяццю: Польскія вайсковыя могілкі”
F: палатно “Новы бар'ер”
G: ірваныя адтуліны на сцяне

A / 1:
Слайд-шоў
Border-Gap
З цыклу Border-Gap
2018–2024
1’42”
Слайдшоў дэманструе фрагменты цыкла Border-Gap аб межах і спосабах іх прарыву/пераадолення: дзверы аўтамабіляў з мясам з серыі “Кантрабанда біяматэрыялаў”, якія створаны сумесна з Паўлам Матышэўскім; серыя палотнаў прарэзаных Картай Паляка; сяміканцовая зорка як сімвал намадызму і іншае.
Border-Gap
З цыклу Border-Gap2018–2024
1’42”
Слайдшоў дэманструе фрагменты цыкла Border-Gap аб межах і спосабах іх прарыву/пераадолення: дзверы аўтамабіляў з мясам з серыі “Кантрабанда біяматэрыялаў”, якія створаны сумесна з Паўлам Матышэўскім; серыя палотнаў прарэзаных Картай Паляка; сяміканцовая зорка як сімвал намадызму і іншае.
A / 2:
Відэа
2017
9’09”
Відэа фіксуе хроніку прыгранічных службаў на беларуска-полскай мяжы аб нелегальнай перавозцы мяса, якая тут атаясамліваецца з сацыяльным целам і механізмамі біяўлады.
Відэа, мантаж: Сяргей Шабохін. Музыка: Gray Mandorla (Мікіта Бубашкін і Сяргей Шабохін)
Парушэнне межаў біяўлады
З цыклу Border-Gap2017
9’09”
Відэа фіксуе хроніку прыгранічных службаў на беларуска-полскай мяжы аб нелегальнай перавозцы мяса, якая тут атаясамліваецца з сацыяльным целам і механізмамі біяўлады.
Відэа, мантаж: Сяргей Шабохін. Музыка: Gray Mandorla (Мікіта Бубашкін і Сяргей Шабохін)
B:
Скульптурны аб'ект
2024
Мадэль трох секцый новага плота, пабудаванага на мяжы Польшчы з Беларуссю, які пранізаны "зладзейскімі манетамі". Гэтыя манеты ўяўляюць сабой нажы, для чаго прарэзаную шчыліну востраць для стварэння прарэзаў у торбах і кішэнях патэнцыйных ахвяр. Прарэз на манетах робіць іх падобнымі на пакмена, што ў сваю чаргу адсылае да лабірынта гульні і ўсёй інсталяцыі, а таксама бюракратыі, сквапнасці і агрэсіі ўладаў.
Ідэя: Сяргей Шабохін. Мадэляванне і 3D друк: Раман Шабохін
Зладзейскія манеты
З цыклу Border-Gap2024

С:
Фота
2018
Зняты ў фатаграфіі жэст праразання палатна Картай Паляка, як вобраз бюракратычных працэсаў іміграцыі і надзей на будучыню.
На выставе прадстаўлена чорна-белая версія фатаграфіі
Палатно прарэзанае Картай Паляка
З цыклу Border-Gap2018
Зняты ў фатаграфіі жэст праразання палатна Картай Паляка, як вобраз бюракратычных працэсаў іміграцыі і надзей на будучыню.
На выставе прадстаўлена чорна-белая версія фатаграфіі
D:
Палатно
2022
Палатно прысвечана рэйкавым партызанам, якія падчас пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну выводзілі па ўсёй тэрыторыі Беларусі са строю чыгуначныя стратэгічна важныя вузлы, каб перашкаджаць перакіду расійскай ваеннай тэхнікі. Улады жорстка прадухілялі дзеянні партызан, двум з іх прастрэліўшы калені.
Стратэгічнае калена (прысвячэнне рэйкавым партызанам)
З цыклу Border-Gap2022
Палатно прысвечана рэйкавым партызанам, якія падчас пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну выводзілі па ўсёй тэрыторыі Беларусі са строю чыгуначныя стратэгічна важныя вузлы, каб перашкаджаць перакіду расійскай ваеннай тэхнікі. Улады жорстка прадухілялі дзеянні партызан, двум з іх прастрэліўшы калені.
E:
Палатно
2022
На палатне ў тэхніцы грызайль намаляваны пясок са слядамі бульдозера на месцы знішчаных польскіх вайсковых могілак на тэрыторыі Беларусі. Наверх напластаваны надпіс і малюнак, з могілкавай шыльды. У 2022 годзе на хвалі крызісу паміж Беларуссю і Польшчай у Беларусі пачалася масіраваная антыпольская кампанія ўладаў і акты дзяржаўнага вандалізму супраць польскіх аб'ектаў памяці, і імкненняў прысваення і перапісвання гісторыі.
Барацьба з памяццю: Польскія вайсковыя могілкі
З цыклу Border-Gap2022
На палатне ў тэхніцы грызайль намаляваны пясок са слядамі бульдозера на месцы знішчаных польскіх вайсковых могілак на тэрыторыі Беларусі. Наверх напластаваны надпіс і малюнак, з могілкавай шыльды. У 2022 годзе на хвалі крызісу паміж Беларуссю і Польшчай у Беларусі пачалася масіраваная антыпольская кампанія ўладаў і акты дзяржаўнага вандалізму супраць польскіх аб'ектаў памяці, і імкненняў прысваення і перапісвання гісторыі.
F:
Палатно
2022
На палатне ў тэхніцы грызайль намаляваны фрагмент новага плота на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, пры гэтым палатно шматразова прарванае. Гэта выява стала часткай серыі аб міграцыйным досведзе “Палатно прарэзанае Картай Паляка”.
Новы бар'ер

G:
Шчыліна
Iрваныя адтуліны на сцяне.
Iрваныя адтуліны на сцяне.
Фота: