БЕЛ:
План:
Націсніце на абраную секцыю:
Нумар секцыі:
# 5
Назва:
Тэктанічныя ландшафты
Тэгі:
Працэсы / шчыліна:
Назва працэсаў:
Разбурэнне // Перабудова
Шчыліна:
Разрыў
Разбурэнне // Перабудова
Шчыліна:Разрыў
Колер:
Нумар колеру:
#888888
R, G, B:136, 136, 136
План секцыі:
Спіс твораў:
A: відэа “Сады Мандрагоры”
B: калаж “Сады Мандрагоры: Белыя стужкі”
C / D: інсталяцыя “Čornaja žoŭć / μέλασ χολη (Чорная жоўць)”
E: серыя калажаў “Тэктоніка пліт (Cацыяльны мармур): Марыупальскія краявіды”
F: разарваная шчыліна

A:
Відэа
2020
15'00"
Відэа пра два паркі: нелегальныя рэйвы і квір-круізінг падчас пандэміі ў берлінскім парке Хазенхайдзе і першы маштабны апазіцыйны мітынг беларускага пратэстнага 2020 года ў парку Дружбы народаў у Менску. На двух экранах ідзе паралельная дэманстрацыя двух, здавалася б, такіх розных кантэкстаў: рэйвы і пікеты; мяккая рэакцыя берлінскай паліцыі і агрэсія мінскіх сілавых структур; сэксуальнасць круізінгу і энергія пратэсту; міф пра мандрагору, якая расце з мужчынскага насення і беларускую міфалогію з семіётыкай бульбы; і т.п. Падвойнае відэа не гэтак параўноўвае кантэксты, колькі дэманструе неспатольную смагу да жыцця і барацьбу за свабоды на фоне гарадскіх паркавых ландшафтаў.
На выставе прадстаўлены чорна-белы варыянт відэа
Сады Мандрагоры
З цыклу "Сады Мандрагоры"2020

B:
Калаж
2021 [2024]
Калаж з двух здымкаў, дзе белая стужка з вузлом на дрэве ў берлінскім парку Хазенхайдэ сімвалізуе месцы квір-круізінгу; а белая стужка на руцэ – сімвал пратэстнага руху ў Мінску 2020 года. Два здымкі нязграбна склееныя плёнкай з мармуровым малюнкам, адсылаюць да двухканальнага відэа побач.
На выставе прадстаўлена чорна-белая версія калажу
Сады Мандрагоры: Белыя стужкі
З цыклу "Сады Мандрагоры"2021 [2024]
Калаж з двух здымкаў, дзе белая стужка з вузлом на дрэве ў берлінскім парку Хазенхайдэ сімвалізуе месцы квір-круізінгу; а белая стужка на руцэ – сімвал пратэстнага руху ў Мінску 2020 года. Два здымкі нязграбна склееныя плёнкай з мармуровым малюнкам, адсылаюць да двухканальнага відэа побач.
На выставе прадстаўлена чорна-белая версія калажу
C / D:
Iнсталяцыя
2024
Інсталяцыя складаецца з дзвюх кніжных паліц, на якой размясціліся чорна-белыя выявы, надрукаваныя на ксераксе: балота ў заказніку “Ельня”, згарэлы зруб, шматграннік Дзюрэра, Нацыянальная бібліятэка РБ, дым вайны, новы плот на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, месца раскопак, адзіная пячора ў Беларусі, манумент на месцы згарэлай адрыны ў Хатыні, архітэктоны Малевіча і манумент “Тры сястры”. Таксама на кожнай паліцы размясцілася па пяць аб'ектаў-кніг "Дзесяць тамоў беларускай літаратуры" і па адной архітэктурнай мадэлі: "Раскладны манумент ‘Тры сястры’" і "Архітэктон пранізлівы бясколерную вясёлку". Інсталяцыя прысвечана прыроджанай беларускай меланхоліі з яе кодамі (папялішча, вайна, балота і іншае), што асабліва адлюстравана ў назвах кніг, напісаных на беларускай лацінцы і якія прадстаўляюць разнастайнасць сінанімічных слоў у беларускай мове, якія апісваюць смутак. Гэтыя паліцы фіксуюць усё нарастаючую ў гэты час нацыянальную дэпрэсію і разгубленасць у кантэксце "прайграных" выбараў і пратэстаў, вайны і міграцыі.
Ідэя, мадэляванне: Сяргей Шабохін. Мадэляванне і 3D друк: Раман Шабохін
Čornaja žoŭć / μέλασ χολη (Чорная жоўць)
З цыклу "Атлас тэктанічных ландшафтаў"2024

E:
Серыя калажаў
2022 [2024]
Серыя калажаў з двух малюнкаў: выразак з газет з фатаграфіямі разбуранага Марыупаля, і паштовак з выявай украінскіх закатных пейзажаў, створаных мастаком-рамантыкам Архіпам Куінджы. Сам Куінджы родам якраз з Марыўпаля. Марыупальскія ландшафты (руіны Марыўпаля і крывавыя захады Куінджы) «злучаюцца» адзін з адным самаклейнай плёнкай з мармуровай тэкстурай.
На выставе прадстаўлены чорна-белыя версіі калажоў
Тэктоніка пліт (Cацыяльны мармур): Марыупальскія краявіды
З цыклаў "Атлас тэктанічных ландшафтаў" і "Сацыяльны мармур"2022 [2024]
Серыя калажаў з двух малюнкаў: выразак з газет з фатаграфіямі разбуранага Марыупаля, і паштовак з выявай украінскіх закатных пейзажаў, створаных мастаком-рамантыкам Архіпам Куінджы. Сам Куінджы родам якраз з Марыўпаля. Марыупальскія ландшафты (руіны Марыўпаля і крывавыя захады Куінджы) «злучаюцца» адзін з адным самаклейнай плёнкай з мармуровай тэкстурай.
На выставе прадстаўлены чорна-белыя версіі калажоў
F:
Шчыліна
Разарваная шчыліна.
Разарваная шчыліна.
Фота: