БЕЛ:
Гід па-беларуску

Iнфа:
Сяргей Шабохін:
ШЧЫЛІНА
Counter-Monumental Queer
Даты:
26 верасня – 31 кастрычніка 2024
Месца:
Biuro Wystaw, Варшава, Польшча
Куратары:
Сармэн Бегларыян, Анджэй Вайс
Супрацоўніцтва:
Сільвія Шыманяк
Выстава ў рамках:
Спасылка:
︎︎︎ biurowystaw.pl
План:
Націсніце на абраную секцыю.
Схемы:

Куратарскі тэкст:
У мастацкіх практыках Сяргея Шабохіна рэвізія інстытуцыйных формаў візуальнага гвалту нечаканым чынам спалучаецца з крытыкай механізмаў рэпрэсій квір-сексуальнасці. У абодвух выпадках ключавую ролю адыгрывае стратэгія супраціву ідалапаклонніцтву, як таму, што звязана з гістарычнай памяццю, так і той, чыя мэта — падаўленне свабоднага самавыяўлення, у тым ліку меншасных сексуальных арыентацый. Сімвалам абодвух з'яўляецца "манументная", аднаканальная наратыўная лінія, якая выціскае на перыферыю грамадскага жыцця ўсе формы пратэсту супраць палітычнага і маральнага дамінавання, якое праяўляецца праз біяўладу.
Шчыліна – гэта візуальная і актывісцкая метафара прарыву ў гэтай наратыўнай лініі, што аспрэчвае прысваенне гістарычнай памяці і вяртае прастору для свабоды і квір-сексуальнасці. Вагіна і анус – дзве мандорлы гэтай рэвалюцыі, якія адсылаюць да сімволікі даркруму і ў праекце Шабохіна выступаюць эмблемамі асабістай, радыкальнай мастацкай пазіцыі.
Татальная інсталяцыя мае форму лабірынта, складзенага з 8 модуляў, якія пераходзяць ад чорнага, праз розныя адценні шэрага, да белага, і ў якіх паказаны розныя стратэгіі квіравання манументаў і гісторыі. У модульнай кампазіцыі мастак па-рознаму выстаўляе матыў захопу і рэканструкцыі значэнняў, якія ўкараняюцца ў публічную прастору ўзарпатарскай палітычнай інстанцыяй. Прастата мінімалістычнай канструкцыі кантрастуе з багаццем візуальнай інфармацыі, змешчанай у ёй. Стратэгія контр-манументальнага квіру (counter-monumental queer) агаляе механізм "кандомізацыі" гістарычнай памяці, які засланяе і блакуе прамую сувязь з яе крыніцамі. Забароненая памяць знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да забароненага жадання сексуальнага самасцвярджэння.
Заснаваная на відыязапісах, выявах і аб’ектах, гэтая рэтраспектыўная аповесць распасцёрта ўздоўж тапаграфічнай восі трох месцаў — Берліна, Польшчы і Беларусі. Нітка, якая звязвае гэтыя месцы, — гэта дыялектыка страты дома, спроба знайсці бяспечны прытулак і адчуванне ўладкавання, а таксама намадызм, непазбежным і кульмінацыйным матывам якога можа быць, хоць і не абавязкова, вопыт бяздомнасці.

Афіша выставы і інсталяцыя “Сацыяльны мармур: 14 прыступак”
Падзякі:
Куратары:
Сармэн Бегларыян, Анджэй Вайс
Супрацоўніцтва:
Сільвія Шыманяк
Мантаж:
Міша Мішук
Транспарт / дапамога:
Павел Праабражэнскі
Гук:
Мікіта Бубашкін і Gray Mandorla
Вольга Падгайская
Sgustok
Тэхнічная падтрымка і забеспячэнне абсталяваннем:
Томаш Южвін
Аб'екты:
Раман Шабохін 3D мадэляванне і друк
Падзякі:
“Цэнтрала” (Малгожата Куцэвiч, Сiмонэ дэ Якобiс)
Марина Дашук
Яна Кучинская
Кирилл Машека
Міхал Харткевіч
Міхал Мёдушэўскі
Марцін Ясіньскі
Кінга Цепліньска
Пётр Пенькоўскі
Алексей Лунёв