Group exhibition within art fair:
ID: E13.8
Title:
Let`s Talk About …
Date:
February 15 — 17, 2013
Place:
Ў Gallery booth, Supermarket’13, Kulturhuset, Stockholm, Sweden
Curators:
Anna Chistoserdova, Valentina Kiselyova, Anna Viola Hallberg
Artists:
Anna Viola Hallberg, Alexey Lunev, Mikhail Gulin, Bror Kronstrand, Björn Perborg, Sergey Shabohin, Ruslan Vashkevich

Ruslan Vashkevich,
Sergey Shabohin,
Alexey Lunev,
Mikhail Gulin
Sergey Shabohin,
Alexey Lunev,
Mikhail Gulin
Explication (in Belarusian):
Асноўнай тэмай Supermarket 2013 абрана тэма шчасця. У супольным беларуска-шведскім куратарскім праекце даследванне пытання“Што такое шчасце?” праводзіцца праз прызму асобы мастака.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць праект LET`S TALK ABOUT… – серыю відэа інтэрв’ю з беларускімі мастакамі, якія выяўляюць свой творчы патэнцыял праз куратарскую дзейнасць; штодзённыя прэзентацыі праектаў галерэі і куратарскіх праектаў, якія ажыццяўляюцца беларускімі мастакамі.
Aнна Віёла Холберг (Anna Viola Hallberg, з 2010 г. як супрацоўнік Aview Nomad Galleryудзельнічала ў супольных з галерэяй “Ў” праектах у Беларусі ды Швецыі) і Б’ёрн Пербарг (Björn Perborg) прадставяць яшчэ не завершаны праект MAKING THE IMMORTAL. Ён складаецца з фільма і праекта для галерэйнай прасторы, у якім закранаецца тэма творчасці мастака Брора Кронстранда (Bror Kronstrand), разуменне задач мастака ў сённяшнім грамадстве і структуры рынка.
Адметнай рысай супольнага праекта стане інтэрактыўнасць. Такім чынам, падчас Supermarket 2013 наведвальнікі павільёна будуць мець магчымасць пагутарыць у рэжыме онлайн з прадстаўнікамі беларускага арт-кам’юніці, а таксама запісаць свой відэа-адказ на пытанне “Што робіць мастака вялікім?”.

Link: