Па-беларуску:
Сяргей Шабохін:
Атлас тэктанічных ландшафтаў
3.02 – 5.03.2023
Муніцыпальная Галерэя Арсенал, Познань
Куратар: Марэк Васілеўскі
︎︎︎ arsenal.art.pl
Тэктанічны рэльеф – тэрмін, які ўжываецца ў галіне геамарфалогіі, – тып ландшафту, «асноўныя рысы якога сфарміраваны тэктанічнымі рухамі, а сістэма падняццяў і западзін адпавядае арагеным і эпейрагеным працэсам. Тыповымі элементамі тэктанічнага рэльефу з'яўляюцца горсты і грабены, варонкі і тэктанічныя выступы. У гэтых раёнах частыя землятрусы, і яны, як правіла, характарызуюцца вялікімі адноснымі вышынямі і высокай інтэнсіўнасцю рэльефных працэсаў»1.
На выставе работ Сяргея Шабохіна геамарфалогія сустракаецца з мастацтвам, а геалагічныя працэсы – са стратэгіямі візуалізацыі. Горсты і грабены, варонкі і тэктанічныя краі намякаюць на геапалітыку былога Савецкага Саюза. Тэктанічныя ландшафты фармуюцца магутнымі сіламі, дзеянні якіх пераўзыходзяць уяўленне чалавека, таму што яны функцыянуюць у розных часавых катэгорыях і фармуюць агульную структуру нашага асяроддзя. З пункту гледжання чалавечага жыцця яны здаюцца непарушнымі, як некалі магутная савецкая імперыя. Але ў адзін момант, трыццаць гадоў назад, сістэма вялікіх пліт якая вечна рухаецца дасягнула свайго пераломнага моманту, і з тых часоў мы назіраем яе канвульсіі. І менавіта землятрусы і магутныя рэльефныя працэсы Сяргей Шабохін фіксуе ў сваёй творчасці ў палітычным і культурным плане.
Шабохін нарадзіўся ў оруэлаўскім 1984 годзе ў Наваполацку (Беларусь), цяпер жыве і працуе ў Познані. Арт-актывіст, які адначасова вядзе мастацкую, куратарскую і крытычную дзейнасць. У сваіх працах Шабохін даследуе крытыку культурнай сістэмы, ролю сучасных музеяў і стварэнне арыгінальных архіваў. Важным матывам у творчасці Шабохіна з'яўляецца гісторыя мастацтва 20-га і 21-га стагоддзяў і такія знакавыя постаці, як Казімір Малевіч ці Марсэль Дзюшан. Мастака асабліва захапляе катэгорыя страху і сацыяльнае цела ў беларускім грамадстве. Ён названы адным з самых значных беларускіх мастакоў свайго пакалення, з 2010 года фіксуе ў сваёй творчасці механізмы рэпрэсій і падпарадкавання ўладзе ў сучаснай Беларусі. Ён стварае наратывы аб практыцы таталітарнага рэжыму, збірае гісторыі, вобразы, лозунгі і знойдзеныя прадметы.
З запалам вучонага Шабохін вядзе мастацкае даследаванне жывога і ныючага цела нядаўняга мінулага і сучаснасці постсавецкіх краін. З вялікай чуласцю ён дэканструюе эстэтыку ідэалогіі падпарадкавання, яе пафас і настальгічны смутак. Назва яго выставы – «Атлас тэктанічных ландшафтаў» – відавочна нагадвае «Білдэратлас-мнемазіну» («Атлас малюнкаў Мнемозіна») Абі Варбурга. Шабохін выкарыстоўвае падобную стратэгію спалучэння двух спосабаў бачання: філасофскага і гістарычнага падыходу да выяваў. Як піша Павел Бражынскі ва ўводзінах да польскага выдання кнігі Варбурга (і я думаю, што яго назіранні таксама выдатна характарызуюць творчасць Шабохіна): «(…) перш за ўсё [гэта] уяўляе цягавітасць і блуканне элементарных глядзельных патэрнаў (пафасных формул)» .
Выстава ў Арсенале аб'ядноўвае розныя серыі работ мастака, якім знаёмы вышэйзгаданыя "формулы пафасу". «Сацыяльны мармур» – цыкл, натхнёны назіраннем за працэсам барацьбы з графіці з дапамогай танных імітацый мармуру і граніту муніцыпальнымі ўладамі Мінска. Такім чынам, цыкл таксама азначае практыку аўтарытарнай цэнзуры беларускага рэжыму і дэканструюе нацыяналістычную міфалогію, якую насаджае беларуская дзяржава. Цыкл «Тэктанічныя пліты», які распрацоўваецца з 2020 года, выяўляе маштабныя геапалітычныя ўзрушэнні: ваенныя канфлікты, пандэміі, пратэстныя хвалі, рэарганізацыю светаўладкавання і культурныя рэвалюцыі. Натхнёны ідэямі авангарда 1920-х гадоў, мастак пераносіць абстрактныя формы ў рэалістычны кантэкст і стварае атлас уяўленняў, якія называе выявамі чалавечай свядомасці. Серыя «Мы – строгія спажыўцы культурных рэвалюцый» – гэта аналіз яго стаўлення да спадчыны авангарднай школы УНОВИС у Віцебску. Мастак паказвае на парадокс замоўчвання дасягненняў авангарда ў Савецкім Саюзе і вострага ўспрымання і абыходжання з ім на Захадзе падчас халоднай вайны. Шабохін дэманструе, як сёння эстэтыка авангарду вяртаецца ў Беларусь у выглядзе прадуктаў масавага спажывання. Цыкл «Вуліца без канца», прысвечаны роднаму гораду мастака, заснаваны на абраных кадрах з мастацкага аднайменнага фільма 1972 года. Тут мы сутыкаемся з выявамі прывіднай савецкай утопіі. Цыкл адлюстроўвае нерэалізаваныя імкненні, супрацьстаянне прыроды і гарадской тканіны, памяць і настальгію. «Сады Мандрагоры» – гэта двухканальнае відэа, у якім Шабохін супастаўляе пандэмічныя беспарадкі ў берлінскім парку Хазенхайдзе з амаль паралельнымі дэманстрацыямі ў падтрымку дэмакратыі ў парку Дружбы народаў у Мінску. На экранах мы бачым нясмелую рэакцыю берлінскай паліцыі і агрэсію іхніх беларускіх калегаў. Мастак заўважае белыя стужкі з вузламі, сімвал гей-круізінгу ў парках, і аналагічныя белыя стужкі на запясцях дэманстранта_к ў Мінску.
Ствараючы шырокі панарамны малюнак сучаснай палітычнай і культурнай сітуацыі, мастак у «Атласе тэктанічных ландшафтаў» выганяе зданяў постсавецкай рэчаіснасці і выкрывае эфекты і наступствы тых катастроф, сведкамі якіх мы з'яўляемся сёння.
[1] en.wikipedia.org

Марэк Васілеўскі
[1] en.wikipedia.org
Афіша выставы
Гласарый:
1
Атлас тэктанічных ландшафтаў
«Атлас тэктанічных ландшафтаў» – гэта назва цыклу твораў аб маштабных геапалітычных узрушэннях: ваенныя канфлікты, пандэміі, пратэстныя хвалі, перабудова свету, культурныя рэвалюцыі – на прыкладзе неспакойных часоў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Праект уключае знойдзеныя выявы і метадалагічныя падыходы з іншых цыклаў, якія таксама даследуюць кантэкст гістарычных і культурных напластаванняў і тэму разломаў і меж. У гэтым цыкле прадстаўлены ментальныя краявіды ў кантэксце нервовых сюжэтаў бягучых навін. У працах сутыкаюцца розныя выявы – геаметрычныя пласціны напластоўваюцца на розныя фоны, якія паказваюць розныя прасторы. Ідэі авангарднага мастацтва 1920-х гадоў у выглядзе абстрактных формаў тут наслойваюцца на сістэму рамантычнага, змрочнага і дакументальнага, стварыўшы атлас вобразаў каласальных трансфармацый у культуры, палітыцы і шырэй, чалавечай свядомасці. Цыкл і выстава выяўляе тэмы зменлівых ландшафтаў, абноўленых канцэпцый эпохі рамантызму, трапятання і жаху перад палітычнымі і прыроднымі катаклізмамі, зданяў мінулага і катастроф сучаснасці. Фантомы гісторыі, аскепкі і пліты расколатых геапалітычных кантэкстаў, чорны дым вайны і эпідэмічныя лятучыя мышы рассякаюць тут паветра "тэктанічных ландшафтаў".
︎
Цыкл ствараецца з 2020 году.
2
Прэпараваная меланхолія
У рамках цыкла разглядаюцца ідэі эпохі рамантызму з яе культам прыроднага і эмацыйнага. Гэты стыль актуалізаваўся сёння ў нашым рэгіёне: уцёкі ад цывілізацыі і трапятанне перад прыроднымі стыхіямі (экалагічна позва), зварот да палітычнага сімвалізму, пераход да індывідуальнага перажывання і даследавання чалавечага мікракосмасу, цікавасць да гісторыі, цяга да змрочнага і несвядомага, страх перад катастрофамі і будучым. На выстаўцы выкарыстоўваюцца дасылкі да рамантычнай пейзажнай традыцыі, да характарыстык напрамку рамантызму ў музыцы, а таксама – што закладзена ў самой структуры выставы – да страсці эпохі рамантыкаў пачатку 19 стагоддзя да складання даследчых атласаў, заснаваных на вывучэнні прыроднага і ментальнага. Музыка гэтай эпохі асабліва акцэнтаваная ў экспазіцыі, для чаго тры запрошаныя кампазітар_кі стварылі спецыяльныя выказванні. На выставе музычная рамантычная традыцыя з яе меланхалічнасцю з аднаго боку, а з другога глыбіннай гарачынёй – даследуецца і “прэпаруецца”, разбураецца і канструюецца ў новыя сістэмы. Тут даследуецца таксама ўплыў гістарычнага кірунку на сучасныя стылі: эмбіент, тэхна, нойз, мінімал і індастрыял. Экспазіцыя прадстаўляе разлом рамантызму як стылю, дзе ў змрочных традыцыйных пейзажах выяўляюцца згусткі супрацьлеглых мармуровых форм, а трэск тэктанічных разломаў і гукі вайны праймаюць і разбіваюць класічную традыцыю ў музыцы.
︎
У экспазіцыі:
рамантызм у пейзажы:
fig. 2, 4, 5, 7, 9, 12 / вітрыны ︎ A, ︎ B, ︎ C, ︎ D;
музычная рамантычная традыцыя:
fig. 2, 9 / вітрына ︎ С (відэа)
Відэа «Атлас тэктанічных ландшафтаў: прэпараваная меланхолія (заезджаная пласцінка)», 2023
Гл: вітрына ︎ С ︎︎︎
Гл: вітрына ︎ С ︎︎︎
3
Сады Мандрагоры
«Сады Мандрагоры» – назва даследуемых у рамках цыклу змрочных ландшафтаў грамадскай свабоды: рэйвы ў парках, грамадскія месцы для круізінгу, пратэстныя пейзажы – відэа аб двух парках: Хазэнхайдэ ў Берліне і Парк Дружбы Народаў у Мінску. Падчас пандэміі ўлетку 2020 гада ў Берліне зачыніліся начныя клубы, а жыхары горада пачалі ўладкоўваць незаконныя вечарынкі ў парках. Асабліва заўважнымі былі шматтысячныя рэйвы ў парку Хазэнхайдэ. У гэтай частцы густы парк з'яўляецца атракцыёнам для круізінгу і квір-оргій. У гэты ж час у Беларусі ішла перадвыбарная кампанія. 30 ліпеня 2020 года ў парку Дружбы народаў у Менску адбыўся шматтысячны афіцыйны пікет Святланы Ціханоўскай. Два экраны паказваюць паралельна два, здавалася б, такія розныя кантэксты: нелегальныя рэйвы і афіцыйныя пікеты; мяккая рэакцыя берлінскай паліцыі і агрэсія мінскіх сілавых структур; сэксуальнасць круізу і энергія пратэсту; белыя стужкі з вузлом на дрэвах як сімвал суполкі ЛГБТК+ і белыя стужкі на руках як сімвал пратэстнага руху ў Мінску; міф пра мандрагору, якая вырастае з мужчынскага семені, і беларуская міфалогія з семіётыкай бульбы; і г. д. Падвойнае відэа не столькі супастаўляе кантэксты, колькі дэманструе неспатольную смагу свабоды на фоне гарадскіх паркавых пейзажаў.
︎
У экспазіцыі: fig. 2, 9.
Татальная інсталяцыя «Страх кастрацыі: даркрум-лабірынт», 2019
Гей-круізінг даследуецца мастаком і параўноўваецца з беларускім кантэкстам таксама ў рамках цыкла «Страх кастрацыі», у рамках якога сабраны архіў з варшаўскіх дарк-румаў.
Гей-круізінг даследуецца мастаком і параўноўваецца з беларускім кантэкстам таксама ў рамках цыкла «Страх кастрацыі», у рамках якога сабраны архіў з варшаўскіх дарк-румаў.
4
Сацыяльны мармур
«Сацыяльны мармур» – цыкл твораў, заснаваны на назіранні за практыкай мінскіх службаў уборкі, якія не ў стане змыць агрэсіўныя графіці з савецкіх мармуровых і гранітных сцен падземных пераходаў – пачалі іх заклейваць самаклейнай плёнкай з мармуровым малюнкам. Мастак назваў такі квазі-мармур “сацыяльным мармурам”, які можа дазволіць сабе кожны. У рамках цыкла, з аднаго боку, выкарыстоўваецца гэтая плёнка для стварэння работ аб грамадстве і ўздыме грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, сацыяльнай трансфармацыі і сетцы салідарнасці. З іншага боку, гэтая плёнка сімвалізуе беларускі аўтарытарны рэжым, ягоную цэнзуру і вобраз псеўдасацыяльнай дзяржавы, у аснове якой ляжыць савецкі міф. Тут залепленыя мармуровай плёнкай творы, праяўляюць татальную цэнзуру супраць любога іншадумства, і нават супраць памяці, калі дзяржава змагаецца са стыхійнымі манументамі на месцы гібелі апазіцыйных герояў (fig.7), а таксама як маркер спроб улад перапісвання ўласнай гісторыі з дапамогай новых інструментаў эпохі постпраўды. Гэтая частка цыклу крытыкуе гістарычныя фэйкі і нацыябудаўнічую міфалогію беларускай дзяржавы. Сацыяльны мармур як матэрыял шчодра выкарыстоўваецца на выставе ў цыкле «Атлас тэктанічных ландшафтаў», дзе ён раскрываецца як вобраз палімпсестаў памяці і трывогі траўміруючых гістарычных трансфармацый і супрацьборстваў ідэалогій на прыкладзе працэсаў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.
︎
Цыкл ствараецца з 2014 года.
У экспазіцыі: fig. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 11, 12 / вітрыны ︎ A, ︎ B, ︎ C, ︎ D.
Скульптура ў публічнай прасторы «Сацыяльны мармур: каўпак», Люблін, 2021
Скульптура створана ў выглядзе каўпака, які зроблены з фанеры і абклеены мармуровай плёнкай. Аб'ект размяшчаўся каля стэлы ў гонар Люблінскай уніі і крытыкаваў тое, як беларускі нелегітымны рэжым спрабуе перапісаць гісторыю, прысвоіць і знішчыць гістарычныя факты.

5
Піраміда адчужэння
Страх – адна з скразных тэм сучасных міфаў пра Беларусь. Цэнзура і ў яшчэ большай ступені самацэнзура там неверагодна моцныя. Грамадзяне Беларусі адчужаныя ад свайго ўрада, але дэлегуюць дзяржаве паўнамоцтвы на клопат аб усіх сферах свайго жыцця. Сярод мноства забарон ёсць і зусім абсурдныя: напрыклад, пасля серыі “маўклівых акцый пратэсту” ў 2011 годзе ўлады забаранілі апладысменты ў грамадскіх месцах (а за апладысменты быў арыштаваны чалавек з абедзвюма ампутаванымі рукамі). Скульптурны фрыз «Салідарнасць» размешчаны ў цэнтры Мінска. Наверсе фрыза можна заўважыць піраміду, утвораную двума сцягамі з дугой, сярпом і шарам ўнутры. Акрамя сімвала ўсёбачнага вока, які ў беларускім кантэксце таксама становіцца вобразам татальнага кантролю, у «Пірамідзе адчужэння» таксама размясціліся «Бясколерная вясёлка» (знак нарматыўнасці, а таксама адсылка да Аркі Дружбы народаў у Кіеве, якая рыхтуецца да зносу з-за вайны) і «Серп для самаампутацыі» (знак самаадчужэння і падпарадкавання). Неонавы знак адлюстроўвае ў дадзенай выставе з аднаго боку містычны сімвал назіральніка і дэміурга, але з другога – палітычнага вымярэння, які паказвае на кантэкст і прычыны пострэвалюцыйнай Беларусі – адчужанай і ўзурпаванай – у якую немагчыма вярнуцца з-за цэнзуры і пагрозы для асабістай свабоды, здароўя і нават жыцця.
︎
Першы малюнак «Піраміды адчужэння» створаны ў 2011 годзе.
У экспазіцыі: fig. 2, 8 / вітрыны ︎ C, ︎ D.
Гэта піраміда з'яўляецца не толькі адным з ключавых вобразаў праекту, але і часткай лагатыпа, які выкарыстоўвае мастак для маркіроўкі сваіх твораў.
6
Мы строгія спажыўцы культурных рэвалюцый
We are Stern Consumers of Cultural Revolutions – гэта яшчэ адзін цыкл твораў, які ўплецены ў выставу. У рамках гэтага цыклу прасочваюцца адносіны да спадчыны гістарычнага авангарду ў Віцебску. У пачатку 1920-х у Віцебску размяшчалася мастацкая школа УНОВІС. Мастак паказвае на тое, што ў гады халоднай вайны ідэі авангарда значна больш пазітыўна ўспрымаліся ў заходняй культуры, тады як у Беларусі супрэматызм і канструктывісцкія ідэі УНОВИСа на доўгія гады адчужаліся. Цыкл разглядае гэтыя працэсы і адносіны да спадчыны авангарда на “Захадзе” і “Усходзе” на прыкладзе рэканструкцыі будынка Віцебскай народнай школы і стварэння музея гісторыі гэтай школы, якая не вытрымлівае крытыкі. Мастак дэманструе, як ідэі авангарда вяртаюцца ў Беларусь сёння ў выглядзе маскульту і дызайну для масавага спажыўца і як ідэі авангарднай школы інтэгруюцца ў сучаснасць. Менавіта ідэі супрэматызму, знойдзенага ў Віцебску так шырока праяўлены ў экспазіцыі: супрэматычныя формы, створаныя з сацыяльнага мармуру выяўляюцца ў тых самых прасторах гістарычных ландшафтаў, якія згушчаюцца.
︎
Цыкл ствараецца з 2012 года.
У экспазіцыі: fig. 1, 10, 11 / вітрыны ︎ C, ︎ D.
Неон We are Stern Consumers of Cultural Revolutions, 2012
Неонавы надпіс як частка калекцыі ING банка зараз выстаўлена ў галерэі Podgląd у Варшаве.
Неонавы надпіс як частка калекцыі ING банка зараз выстаўлена ў галерэі Podgląd у Варшаве.
7
Прывіды савецкага
Супрэматычныя пліты, якія перасякаюць ландшафты з'яўляюцца тут ці то аскепкамі катастроф і тэктанічных зрухаў у рэгіёне, ці ты прадвеснікамі будучых татальных будоўляў і пераробкі свету, ці то зданямі-доказамі з мінулага, якія паказваюць на чыннікі адбывалага. Прывіды савецкага выяўляюцца ў розных фрагментах экспазіцыі: у вялікіх мадэрнісцкіх жэстах утопіі, якія разваліліся, але прарастаюць у сучаснасці; у прагненні нябачнага савецкага чалавека ўцячы за горад у кантэкст прыроднага і знайсці ўласны індывідуальны голас; у мутуючых аўтарытарных рэжымах, якія базуюцца на савецкім міфе і іх інструментах кантролю і прыгнечанні. У адной з відэапрац “здань савецкага” літаральна існуе ў творы. Гэта відэа створана на аснове выбраных кадраў мастацкага фільма «Вуліца без канца» (1972) кінастудыі «Беларусьфільм». Яго здымалі ў Наваполацку (родным горадзе мастака), які ў той час толькі пачынаў будавацца. Для роліка безаблічны герой на фоне гарадской прасторы і прыродных ландшафтаў быў “выразаны”, пераўтвораны ў прывід, як адчужаны фантом савецкай утопіі і яе няздзейсненых імкненняў, урбанізму і прыроды, памяці і настальгіі.
︎
У экспазіцыі: fig. 1, 3, 8, 10, 11 / вітрына ︎ B.
Відэаінсталяцыя «Вуліца без канца», 2018
Наваполацк быў савецкай утопіяй, якая не ажыццявілася, і ў новых палітычных і эканамічных умовах горад пачаў прыходзіць у заняпад. На гэта паказвае і будаўніцтва жылых кварталаў у форме літар СССР, але апошні будынак ў форме літары Р не быў дабудаваны з-за распаду Савецкага Саюза.

8
Картаграфія татальнага архіва
Уся экспазіцыя ўяўляе сабой татальную інсталяцыю-архіў, квазі-навуковы атлас, створаны як вынік вывучэння працэсаў у геапалітыцы, культуры, нацыябудаўніцтве, гісторыі і псіхалогіі. Мастак часта звяртаецца да музейных стратэгій, стварае шырокія архівы, якія перасякаюцца адзін з адным, даследчыя цыклы, выкарыстоўвае эстэтыку музеяў гісторыі ў логіцы стварэння экспазіцый, гіпернаратыўнасць і знарочыста залішнюю дэталізацыю, выкарыстоўвае вітрыны і канструюе гласарыі. Наогул гласарый – адметны прыём мастака, які ён рэгулярна выкарыстоўвае ва ўсіх сваіх цыклах. Фонам для ўсёй выставы стала серыя фоташпалер, на якіх адлюстраваны прыродныя і урбаністычныя фрагменты ландшафтаў, кадры з музеяў і круізінг-прастор, публічных манументаў і інтымных аб'ектаў. Усе гэтыя здымкі ствараюць своеасаблівыя кантэкстныя вокны для экспазіцыі, перадаючы амбівалентнае адчуванне адначасова фундаментальнага і эфемернага. Картаграфія выстаўкі не абмяжоўваецца куратарскім тэкстам і аўтарскім гласарыем, але таксама спецыяльна для больш пільнага вывучэння выстаўкі і цыкла твораў падрыхтавана старонка на сайце мастака – shabohin.org/Atlas – дзе можна знайсці ўсе матэрыялы і дадатковае падрабязнае апісанне ўсіх экспанатаў і элементаў экспазіцыі на польскай, англійскай, беларускай і рускай мовах.
Экспанаты:
Fig.1
Фатаграфія «Сацыяльны мармур на Венецыянскай біенале»
На фота мастак трымае ў руцэ серп зроблены з фэйкавага “сацыяльнага мармуру” (кардону абклеенага плёнкай з мармуровым малюнкам) на фоне Базілікі Святога Марка ў Венецыі, якая абліцавана тысячамі рэдкіх парод мармуру.
7 мая 2019 года
Fig.2
Відэа «Атлас тэктанічных ландшафтаў: праз зацьменны калідор»
На відэа адлюстраваны містычнае таінства, якое адбываецца ў момант поўнага кальцавога зацьмення, якое з'яўляецца прадвеснікам тэктанічных зрухаў у рэгіёне. Супрэматычныя аб'екты перасякаюць змрочныя ландшафты: гарадскія і прыродныя віды, пейзажы эпохі рамантызму, першабытныя малюнкі ў пячорах, круізінг-арэалы, ваенны дым з стужкі навін і полчышчы кажаноў. Спецыяльна для відэа была створана музыка нямецкім кампазітарам Крыстафам Агерманам. Гук прэпаруе музычныя каноны ўзятыя з эпохі рамантызму і дэканструюе іх у шумавы індустрыяльны вуркатанне, які стварае разам з візуальным фантасмагарычную і жудасную оперу – прадвеснік катастроф і пераўтварэнняў.
23’56”
2023
Сяргей Шабохін: рэжысёр, аператар, мантажор, канцэпцыя.
Музычная кампазіцыя: SORRY MAM_Tectonics_Electronic Improvisation (2021 – 2023) лірыка і кампазітар Крыстаф Агерман, з галасамі хору Neue Vocalsolisten Stuttgart і ўдзелам MULTIeTUDE 2b, сыграным і праспяваным у Lensemble Vilnius і апублікаваным у выглядзе канцэрта на platformB у рамках праекта Musik der Jahrhunderte (прэм'ера адбудзецца ў рамках ECLAT фестывалю новай музыкі ў Штутгарце)

Fig.3
Серыя калажаў «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): цэнзура памяці»
Серыя калажаў фіксуе стыхійныя манументы ў Беларусі – прасторы памяці на месцы гібелі беларускіх апазіцыянераў. Улады змагаюцца з такімі памятнымі месцамі, разбураючы іх, зафарбоўваючы надпісы на сценах і засыпаючы соллю лозунгі на асфальце. Для калажаў выкарыстоўваецца плёнка з фактурай “лішайнікавага граніту” – сімвал разрастанай дзяржаўнай цэнзуры накіраванай не толькі супраць усіх іншадумцаў, але і супраць памяці пра тых, хто знік ці загінуў.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): цэнзура памяці / Паралелепіпеды з “лішайнікавым гранітам”, які цэнзуруе выявы стыхійных манументаў на месцы гібелі беларускіх апазіцыянераў»
Поўная серыя складаецца з 9 калажаў
2021
Поўная серыя складаецца з 9 калажаў
2021
Fig.4
Маляўнічая серыя з элементамі калажу «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): чорны дым»
Два чорных мармуровых паралелепіпеда перасякаюць неба з выявамі чорнага дыму, узятых з навіннай стужкі аб вайне ва Украіне. Серыя адлюстроўвае супрацьборства нейкіх сутнасных канструктаў у змрочным ад дыму небе.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): чорны дым / Два супрацьлеглыя чорныя паралелепіпеды на фоне чорнага дыму і паветранай трывогі»
Поўная серыя складаецца з 12 твораў
2022
Поўная серыя складаецца з 12 твораў
2022
Fig.5
Маляўнічая серыя з элементамі калажу «Тэктанічныя пліты: прыцемкі свабоды»
Змрочныя ландшафты пазбаўленыя лініі гарызонту выкананы ў каларыстыцы і традыцыі рамантычнага пейзажнага жывапісу. На іх фоне рухаюцца чорныя супрэматычныя паралелепіпеды (ад 1 да 12) як тэктанічныя пліты або фантомы свабоды.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты: прыцемкі свабоды / Чорныя пліты (Сацыяльныя мармур) якія імкнуцца да дыяганалі на фоне змрочных хмарных пейзажаў без лініі гарызонту»
2021
2021
Fig.6
Інсталяцыя «Атлас тэктанічных ландшаўтаў: гранітныя пліты»
На гранітных і мармуровых плітах размясціліся кавалкі фэйкавага “сацыяльнага мармуру”, якім у мінскім метро ўлады заклейваюць графіці на мармуровых і гранітных сценах.
Інсталяцыя.
Дзякуем за дапамогу Kamieniarstwo Michał Palacz
2023
Дзякуем за дапамогу Kamieniarstwo Michał Palacz
2023
Fig.7
Маляўнічая серыя з элементамі калажу «Атлас тэктанічных ландшаўтаў: прымітыўныя сутыкненні»
Серыя ўяўляе сабой тры прайграных на паперы першабытных наскальных роспісаў, на фоне якіх адбываецца супрэматычная барацьба паміж паралелепіпедамі розных форм і матэрыялаў.
2023
Fig.8
Неонавы знак «Піраміда адчужэння»
Скульптурны фрыз «Салідарнасць» размешчаны ў цэнтры Мінска. Наверсе фрыза можна заўважыць піраміду, утвораную двума сцягамі з дугой, сярпом і шарам ўнутры. Акрамя сімвала ўсёбачнага вока, які ў беларускім кантэксце таксама становіцца вобразам татальнага кантролю, у «Пірамідзе адчужэння» таксама размясціліся «Бясколерная вясёлка» (знак нарматыўнасці, а таксама адсылка да Аркі Дружбы народаў у Кіеве, якая рыхтуецца да зносу з-за вайны) і «Серп для самаампутацыі» (знак самаадчужэння і падпарадкавання). Неонавы знак адлюстроўвае ў дадзенай выставе з аднаго боку містычны сімвал назіральніка і дэміурга, але з другога – палітычнага вымярэння, які паказвае на кантэкст і прычыны пострэвалюцыйнай Беларусі – адчужанай і ўзурпаванай – у якую немагчыма вярнуцца з-за цэнзуры і пагрозы для асабістай свабоды, здароўя і нават жыцця.
2020
Fig.9
Двухканальнае відэа «Сады Мандрагоры»
Тэма змрочнай свабоды і сувязі прыроднага і сексуальнага праяўляецца тут у многіх творах на выставе, галоўнае з якіх аднайменнае двухканальнае відэа пра два паркі: Хазэнхайдэ у Берліне і Парк Дружбы Народаў у Мінску. Падчас пандэміі ўлетку 2020 гады ў Берліне зачыніліся начныя клубы, а жыхары горада пачалі ўладкоўваць незаконныя вечарынкі ў парках. Асабліва заўважнымі былі шматтысячныя рэйвы ў парку Хазэнхайдэ. У гэтай частцы густы парк з'яўляецца атракцыёнам для круізінгу і квір-оргій. У гэты ж час у Беларусі ішла перадвыбарная кампанія. 30 ліпеня 2020 года ў парку Дружбы народаў у Менску адбыўся шматтысячны афіцыйны пікет Святланы Ціханоўскай. Два экраны паказваюць паралельна два, здавалася б, такія розныя кантэксты: нелегальныя рэйвы і афіцыйныя пікеты; мяккая рэакцыя берлінскай паліцыі і агрэсія мінскіх сілавых структур; сэксуальнасць круізу і энергія пратэсту; белыя стужкі з вузлом на дрэвах як сімвал суполкі ЛГБТК+ і белыя стужкі на руках як сімвал пратэстнага руху ў Мінску; міф пра мандрагору, якая вырастае з мужчынскага семені, і беларуская міфалогія з семіётыкай бульбы; і г. д. Падвойнае відэа не столькі супастаўляе кантэксты, колькі дэманструе неспатольную смагу свабоды на фоне гарадскіх паркавых пейзажаў.
15'00"
2020
2020
Fig.10
Калаж «Мы суровыя спажыўцы культурных рэвалюцый. Клінам чырвоным бі белых»
У 1920-я гады ў Віцебскім народным мастацкім вучылішчы ўзнік авангардны рух УНОВИС, у рамках якога была распрацавана тэорыя супрэматызму. Спадчына авангарда атрымала забыццё ў Беларусі, а сам будынак вучылішча да 2016 года знаходзіўся ў разбураным стане. Адно з замежных пасольстваў падарыла будынку новыя пластыкавыя вокны, якія па памылцы апынуліся шырэй аконных праёмаў, і замест таго, каб замовіць новыя – у гістарычным будынку пашырылі праёмы. Гэта толькі адзін з сюжэтаў жахлівай рэканструкцыі будынку.
︎︎︎ Глядзі таксама fig.11
2013
Fig.11
Серыя калажаў «Мы суровыя спажыўцы культурных рэвалюцый (Сацыяльны мармур): латкі»
Вядомыя супрэматычныя кампазіцыі (распрацаваныя ў дадзеным выпадку Казімірам Малевічам і Элем Лісіцкім) узноўлены з “сацыяльнага мармуру” і размешчаны на фоне рамонту будынка Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, у сценах якіх і былі створаны. Серыя называецца «Латкі», што падкрэслівае спробы заклейвання гістарычных прарэхаў пры стварэнні новага музея. Асобнай згадкі заслугоўвае факт, што дырэкцыя новага музея выклала ў холе падлогу з мармуру і граніту, узнавіў малюнак Эля Лісіцкага «Клінам чырвоным бі белых».
︎︎︎ Глядзі таксама fig.10
Поўная серыя складаецца з 17 калажаў.
2019
2019
Fig.12
Жывапіс з элементамі калажу «Атлас тэктанічных ландшаўтаў: кальцо-прадвеснік»
Жывапіс уяўляе сабой колцавае зацьменне – трывожны прадвеснік перамен.
2023
Вітрыны:
︎ A
Вітрына ўключае ў сябе інфармацыйны блок,
спасылку на сайт і буклеты.
Экспанаты:
Серыя калажаў «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): Марыупальскія ландшафты»
Серыя ўяўляе сабой злучэнне так званым “крывавым гранітам” выразак з газет з разбураным Марыупалем з паштоўкамі, якія паказваюць украінскія пейзажы, створанымі мастаком-рамантыкам Архіпам Куінджы (які таксама родам з Марыупаля).
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): Марыупальскія ландшафты / Паштоўкі-рэпрадукцыі пейзажаў Архіпа Куінджы і выразкі з газет, якія паказваюць разбураны Марыупаль, склееныя разам плёнкай з тэкстурай “крывавага граніту”»
2022
2022
︎ B
Экспанаты:
Відэа «Вуліца без канца»
Відэа створана на аснове выбраных кадраў мастацкага фільма «Вуліца без канца» (1972) кінастудыі «Беларусьфільм». Яго здымалі ў Наваполацку (родны горад мастака), які ў той час толькі пачынаў будавацца. Для роліка безаблічны герой на фоне гарадской прасторы і прыродных ландшафтаў быў “выразаны”, пераўтвораны ў прывід, як адчужаны фантом савецкай утопіі і яе няздзейсненых імкненняў, урбанізму і прыроды, памяці і настальгіі.
Кадр з відэа.
5'22"
2018
5'22"
2018
Серыя калажаў «Вуліца без канца: мазаічны парад»
Мармуровай плёнкай заклеены фатаграфіі з выявай савецкіх мазаік, якія разбураюцца, на сценках пры ўваходах у пад'езды жылых дамоў у Наваполацку.
Поўная серыя складаецца з 24 калажаў.
2023
2023
Серыя калажаў «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): дрыгва»
Балота – характэрны ландшафт Беларусі, вакол якога складзена мноства міфаў і канструюецца беларуская ідэнтычнасць.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): дрыгва / Плёнка з тэкстурай мармуру балотнага калору, налепленая на запырсканую фарбай выяву багністага пейзажа без лініі гарызонту»
Поўная серыя складаецца з 18 калажаў.
2022
Поўная серыя складаецца з 18 калажаў.
2022
Фоташпалеры
Наваполацк быў савецкай утопіяй, якая не ажыццявілася, і ў новых палітычных і эканамічных умовах горад пачаў прыходзіць у заняпад. На гэта паказвае і будаўніцтва жылых кварталаў у форме літар СССР, але апошняя хата ў форме літары Р не была дабудавана з-за распаду Савецкага Саюза.
Квартал у Наваполацку з будынкамі ў выглядзе трох літар С, Google Maps
2019
2019
︎ C
Экспанаты:
Відэа «Атлас тэктанічных ландшафтаў: прэпараваная меланхолія (заезджаная пласцінка)»
Адмыслова для відэа былі напісаныя музычныя творы. Беларуская піяністка Вольга Падгайская сыграла «Фантазію на тэму прэлюдыі мі мінор Ф. Шапэна», дзе тыповая для рамантычнай эпохі мелодыя была ёю па-рознаму трансфармаваная. Беларускі музыка Мікіта Бубашкін у рамках Gray Mandorla праекта стварыў эмбіэнт кампазіцыю, прайграўшы характэрную для эпохі рамантызму меланхалічную мелодыку, але прэпараваную з дапамогай сучасных музычных прыёмаў. Завяршае кружэлку мінімалісцкая меланхалічная кампазіцыя беларускага гурта Sgustok, які, як і сам заезджаны вініл увесь час паўтарае элемент за элементам.
Кадр з відэа.
2023
Ідэя, рэжысура і мантаж - Сяргей Шабохін.
Аператарская дапамога - Георгій Мінетс.
Музычныя творы:
Вольга Падгайская – “Фантазія на тэму прэлюдыі мінор Ф. Шапэна”, 2023;
Мікіта Бубашкін і Gray Mandorla – «Прэпараваная меланхолія», 2023; Sgustok - Love Kills, 2008

Мультыплікаваны аб'ект «Піраміда адчужэння (канструкт)»
Аб'ект узнаўляе «Піраміду адчужэння» ў выглядзе разборнай скульптуры-трансформера.
2023
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
Серыя «Мы строгія спажыўцы культурных рэвалюцый. Малюнкі 1920-х супраць рэкламы 2010-х»
Знакамітыя малюнкі прадстаўні_ц УНОВИСа 1920-х гадоў параўноўваюцца з рэкламай, знойдзенай у гарадской прасторы Віцебска ў 2010-х.
Поўная серыя складаецца з 12 картак.
Аўтарства малюнкаў злева направа: Лазар Хідэкель, Эль Лісіцкі, Казімір Малевіч, Вера Ермалаева
2012
Аўтарства малюнкаў злева направа: Лазар Хідэкель, Эль Лісіцкі, Казімір Малевіч, Вера Ермалаева
2012
Калаж «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): шторм»
Палова паштоўкі з выявай пейзажа з марскім штормам залеплена цёмнай мармуровай плёнкай.
Фрагмент серыі з 8 калажаў.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): шторм / Плёнка з мармуровай фактурай колеру акіяна, налепленая на запырсканы фарбай фрагмент рамантычнага марскога пейзажа»
2022
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): шторм / Плёнка з мармуровай фактурай колеру акіяна, налепленая на запырсканы фарбай фрагмент рамантычнага марскога пейзажа»
2022
Фоташпалеры
Разбітая пласцінка, 2023
Дэфармаваная прэлюдыя мі мінор Фрыдэрыка Шапэна, 2023
Фрагменты
︎ D
Экспанаты:
Аб'ект «Архітэктон працяты бясколернай вясёлкай»
Архітэктурная мадэль, якая нагадвае архітэктоны Казімера Малевіча праймае "бясколерная вясёлка", падобная на Арку дружбы народаў у Кіеве.
2023
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
Аб'ект «Труна Малевіча працятая сярпом»
Праз мадэль труны, у якой быў пахаваны Казімір Малевіч праходзіць мадэль сярпа.
2023
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
Аб'ект «Супрэматычнае вока»
Унутр адной з хрэстаматыйных супрэматычных кампазіцый змешчаны шар у мандорле, які нагадвае сімвал усёвідушчага вока.
2023
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
3D друк:
мадэляванне і ідэя: Сяргей Шабохін,
мадэляванне і друк: Раман Шабохін
Серыя калажаў «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): Фррр»
На серыі калажаў, створаных падчас пандэміі выяўлены кажаны.
Фрагмент серыі з 12 калажаў.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): Фррр / Плёнка з тэкстурай чорнага мармуру, налепленая на запырсканую фарбай выяву з кажанамі»
2022
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): Фррр / Плёнка з тэкстурай чорнага мармуру, налепленая на запырсканую фарбай выяву з кажанамі»
2022
Калаж «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): студыі Каспара Давіда Фрыдрыха»
На паштоўку з выявай пейзажа аўтарства Каспара Давіда Фрыдрыха па цэнтры наклеена чорная мармуровая плёнка.
Фрагмент серыі з 16 калажаў.
Поўная назва: «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): студыі Каспара Давіда Фрыдрыха / Плёнка з тэкстурай чорнага мармуру, налепленая па цэнтральнай лініі паштоўкі з выявай пейзажа аўтарства Каспара Давіда Фрыдрыха»

Калаж «Тэктанічныя пліты (Сацыяльны мармур): цэнзура памяці»
Глядзі Fig.3 ︎︎︎
Фрагмент серыі з 9 калажаў.
Глядзі Fig.3 ︎︎︎
2021
Глядзі Fig.3 ︎︎︎
2021
«Мармуровыя аб'екты»
У вітрыне знаходзяцца пліты з мармуру і граніту, на якія наклеены выявы з мармуровай тэкстурай і фатаграфія з Мінска (2016).
2023
Фоташпалеры
Фота-рэканструкцыя дзвярэй з подпісамі, убачанымі ў 2012 годзе ў аварыйным будынку Віцебскага народнага мастацкага вучылішча да яго пачатку рамонту.
Фрагмент
2012
2012
︎ E
Гласарый.
︎︎︎ Змест гласарыя на беларускай глядзі вышэй.
Сцены:
W.1
Намаляваны мармур, Саборная базіліка Маці Божай Нястомнай дапамогі, Святой Марыі Магдаліны і Святога Станіслава Біскупа ў Познані, 2022.
Фрагмент дарк-рума, бар Pokusa, Познань, 2022.
Падземны пераход у Варшаве, 2022.
Ланцугі ў дарк-руме, Dark Angels клуб, Познань, 2022.
Мармуровая сцяна, Пантэон у Рыме, 2022.
Фрагмент дарк-рума, бар Pokusa, Познань, 2022.
Падземны пераход у Варшаве, 2022.
Ланцугі ў дарк-руме, Dark Angels клуб, Познань, 2022.
Мармуровая сцяна, Пантэон у Рыме, 2022.
Фрагменты
W.2
Другая смерць, Гарадскія могілкі Юнікава, 2023.
Фрагмент экспазіцыі, Нацыянальны гістарычны музей ім. Д.І. Яварніцкага ў Дняпры, 2019.
Сцяна з намаляваным мармурам, Палацца Альтэмпс, Рым, 2022.
Фатаграфіі жывапісу Каспара-Давыда Фрыдрыха «Паўночнае мора ў поўню» (1823–1824), Нацыянальная галерэя Прагі, 2022.
Glory Hole, фрагмент усталёўкі «Страх кастрацыі», Мінск, 2016.
Разарваны ліст, Gray Mandorla Studio, Познань, 2023.
Мурашкі, Адэса, 2008.

W.3
Пліта з малюнкам, Нацыянальны музей Castel Sant'Angelo, Рым, 2022.
Маска, экспанат у Нацыянальным гістарычным музеі ім. Д.І. Яварніцкага ў Дняпры, 2019.
Фактура абіўкі сядзення ў берлінскім метро, 2022.
Інвентарная кніга музейных экспанатаў, Галерэя Арсенал, Беласток, 2019.

W.4
Рамонтныя работы ў цэнтры Познані, 2023.
Пліты, Kamieniarstwo Michał Palacz, Познань, 2023.
Мармуровая сцяна, Парыжская плошча, Берлін, 2022.
Сцяна, Царква Сан-Сільвестра-ін-Капітэ, Рым, 2022.
«Слава Украіне!», Gray Mandorla Studio, Познань, 2022.
Вока аленя, Музей прыродазнаўства ў Белавежскай пушчы, 2017.
Арка Дружбы народаў, Кіеў, 2019.
Неонавая шыльда, Pasaż Różowy, Познань, 2022.

W.5
Балота, Белавежская пушча, 2019.
Адарваны абцас, Варшава, 2019.
Сперма, Dark Angels клуб, Познань, 2021.
Адарваны абцас, Варшава, 2019.
Сперма, Dark Angels клуб, Познань, 2021.
Фрагменты
W.6
Агароджы, Цюрых, 2023.
Кафлі, Палацца Альтэмпс, Рым, 2022.
Снег, Сад Збігнева Закшэўкага, Познань, 2022.
Кінуты аўтамабіль, Авэніда, Познань, 2022.
«Брудныя швы», Пінчук арт цэнтр, Кіеў, 2019.
Кафлі, Палацца Альтэмпс, Рым, 2022.
Снег, Сад Збігнева Закшэўкага, Познань, 2022.
Кінуты аўтамабіль, Авэніда, Познань, 2022.
«Брудныя швы», Пінчук арт цэнтр, Кіеў, 2019.
Фрагменты
W.7
Фрыз «Салідарнасць», Дом мод, Мінск, 2014.
Трава, Сант-Архангела, Італія, 2022.
Штора, Julia Stoshek collection, Берлін, 2021.
Трава, Сант-Архангела, Італія, 2022.
Штора, Julia Stoshek collection, Берлін, 2021.
Фрагменты
Падзякі за дапамогу ў стварэнні выставы:
Муніцыпальная Галерэя Арсенал арганізатар
Марэк Васілеўскі куратар
Мантаж:
Моніка Пятручка прадукцыя
Марцін Кжызаняк мантаж
Вікторыя Залозна мантаж
Gray Mandorla Studio вытворчасць
Гжэгаж Новак вытворчасць вітрын
Fresh-design Studio друк
Студыя каменя Міхаіла Палача прадстаўленыя матэрыялы
Раман Раманоўскі дапамога
PR:
Эвеліна Мурашкевіч прасоўванне
MINIMUM STUDIO (Гося Чарніох і Дамінік Баберск) дызайн
KALEKTAR інфармацыйны партнёр
Гук:
Крыстаф Агірман кампазітар
Мікіта Бубашкін і Gray Mandorla кампазітар
Вольга Падгайская піяністка
Крысціна Фішэр прадзюсерка
Sgustok прадастаўленне кампазіцыі
Аб'екты:
Раман Шабохін дапамога ў 3D мадэляванні і друку
Святлана Гайдалёнак прадастаўленне відэафрагмента
Георгій Мінец аператарская падтрымка
Тэкст:
Багна Блажэвіч карэкцыя
Ёана Фігель пераклад
Марцін Турскі пераклад
Юлія Залозна пераклад
Асаблівая падзяка:
Зоф'я нерадзіньска