Group exhibition and ecological plein air:
ID: E17.15


Title:

Astravec of Culture




Date:
August 23 — September 9, 2017

Place:
Ў Gallery, Minsk, Belarus

Artists:
Bazinato, Anna Chistoserdova, Anastasia Dorofeeva, Veronica Ivashkevich, Oleg Ivchenko, Anastasia Kazlenok, Valentina Kiseleva, Victoria Kharitonov, Vladimir Kunz, Sofia Sadovskaya, Martha Shcherbakova, Lana Semenas, Sergey Shabohin, Mila Shidlovskaya, Irina Sukhiy, Max Tref, Anna Wolf
Works:
4 flags Mountain Wax



Sergey Shabohin:
4 flags Mountain Wax,
2017




Explication (in Belarussian):
З 23 жніўня па 9 верасня ў Мінску пройдзе выстава "Астравец культуры", на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 жніўня (серада) у 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Палоска сіняга неба, палоска залатога поля - дарога ў Астравец. Яна перарываецца грацыёзнымі выгібамі градзірняў АЭС, якія падпарадкоўваюць погляд гледача - прыцягваюць і палохаюць. Надзеленая трывожнымі сэнсамі і нябачнымі небяспекамі станцыя разам з радыяцыяй спараджае страх і першабытнае захапленне.

У гэтым годзе мастакі, архітэктары і эколагі вырашылі прысвоіць яе цела і стварыць магчымасць іншай будучыні. "Астравец культуры" – гэта станцыя навукі, мастацтва і экалогіі, якая адкрылася на месцы недабудаванай АЭС. Новыя сэнсы ўваходзяць у прасторы рэактараў, бетонных труб і басейнаў. Адзін рэактар ператвараецца ў музей сучаснага мастацтва, іншы – ў планетарый і цэнтр навукі, у сакральных трубах градзірняў жыве драйв рэйву і гармонія класічнай музыкі, энергія сонца, ветру і чалавечага руху ідзе па правадах. Цэнтр устойлівага жыцця прапануе людзям магчымасць стварэння арганічных ферм, а дамы паблізу станцыі становяцца элітным экалагічным жыллём. Чыгуначны шлях Мінск-Астравец-Вільнюс даставіць вас за гадзіну з двух сталіц у новы цэнтр культурнага жыцця. Актывісты стварылі праект альтэрнатывы, у які вераць і хочуць паказаць - іншая будучыня магчыма.

Арганізатары: грамадскае аб'яднанне "Экадом", Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура". Выстава завершыцца 9 верасня традыцыйным агра-культурным фэстам.


Organizer:
Eco House